ЭКАЛО́ГІЯ ПАПУЛЯЦЫ́ЙНАЯ, дэмэкалогія,
раздзел агульнай экалогіі, які вывучае структуру і дынаміку папуляцыі, а таксама з’явы, што адбываюцца ў папуляцыі пад уздзеяннем розных фактараў. Уключае вучэнне аб папуляцыйных структурах, дынаміку папуляцый і яе фактары, у т. л. рост папуляцыі, унутрыпапуляцыйныя ўзаемадзеянні.
Першыя навук. працы па Э.п. — даследаванні законаў росту (развіцця) папуляцыі бельг. вучоных А.Кетле (1835) і П.Верхолста (1838). У сучасным выглядзе Э.п. сфарміравалася ў 1950—80-я г. дзякуючы працам амер. заолага Ч.Элтана, С.С.Шварца, ням. вучонага Ф.Швертфегера і інш. і ў сувязі са станаўленнем канцэпцыі аб папуляцыі як адзінцы мікраэвалюцыі. Э.п. развіваецца ў цесным узаемадзеянні з эвалюц. экалогіяй, сінэкалогіяй, экалагічнай фізіялогіяй, а ў адносінах да чалавека — з дэмаграфіяй і сац. экалогіяй.
В.В.Грычык.
т. 18, кн. 1, с. 56
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)